73 гады з дня нараджэння Юркі Голуба
Дзевяці дзён не дажыў да сваіх народзінаў. 73 гады споўнілася б паэту, перакладчыку, журналісту Юрку Голубу. Ягоная творчасць была яскравай, багатай на вобразы і мову.
Гарадзенскае аддзяленне Саюзу беларускіх пісьменнікаў рыхтавацьме зборнік нявыданых за жыццё твораў Юркі Голуба. Паэт сусветнага маштабу з берагоў Нёману.
Пра яго кажа літаратар Валянцін Дубатоўка:
– У Голуба, у адрозненні ад многіх-многіх аўтараў, якія ёсць сёння, якія ўжо адышлі ў лепшы свет, у яго быў свой твар. Паэзія Голуба не падобная на творчасць ніводнага паэта, існуючага і да гэтага быўшага. Пісаў і прытрымліваўся толькі свайго стылю, голубаўскага стылю, непадобнага. Канешне, кнігі, якія яшчэ не выдадзеныя, іх багата дарэчы. Ёсць кнігі, якія знаходзяцца ў Менску ў Саюзе пісьменнікаў, меркавалася выдаць. І кніжка ёсць у нас. Мы таксама збіраемся яе выдаць.
Валянцін Дубатоўка назваў паэта Юрку Голуба класікам літаратуры. Бо ён пакінуў свой адметны „голубаўскі” след.
На архіўным фота: Міхась Скобла, Валянцін Дубатоўка і Юрка Голуб падчас вандроўкі па Караткевічавых мясцінах.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя