75 год беларускай паэтцы Надзеі Артымовіч
75 год споўнілася беларускай паэтцы Надзеі Артымовіч. З дзяцінства літаратарка жыве ў Бельску-Падляшскім.
Яна з’яўляецца сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюзу польскіх пісьменнікаў. Пачала друкавацца ў 1970. Паэтычны дэбют адбыўся ў газеце «Ніва». На рахунку паэткі каля дзясятка зборнікаў, у тым ліку супольны з Алесем Разанавым. У свежым выпуску „Ніва” прыводзіць выказваньне Разанава пра калегу: «Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інэрцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся й мы».
Рэдакцыя Беларускага Радыё Рацыя далучаецца да віншаваньняў з нагоды юбілею!
Беларускае Радыё Рацыя