75-годдзе Яўгеніі Янішчыц адзначылі і ў музеі паэткі ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна
Чвэрць стагоддзя таму запрацаваў Народны музей Яўгеніі Янішчыц. Ён знаходзіцца ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна, гэта родныя мясціны паэткі. З гэтую падзею ўшанавалі літаратурнай імпрэзай, на якую ў музеі сабраліся аднавяскоўцы, сябры і сваякі. Гэтым мерапрыемствам на Піншчыне завершылася акцыя, прымеркаваная да 75-годдзя Янішчыц, якая трывала амаль увесь лістапад.
Заснавальніца ўстановы згадвае:
– Вельмі цікава, што настаўнік паэткі Фёдар Фёдаравіч Цудзіла многа перадаў матэрыялаў – і вучнёўскі сшытак, калі яна пачала пісаць, як яна пачала пісаць, і першы рукапісны зборнік вершаў, і старонкі з вершамі з вучнёўскіх сшыткаў – 56 такіх аркушаў. Гэта вельмі-вельмі цікава.
На сённяшні дзень у музеі Янішчыц у вёсцы Парэчча захоўваецца амаль паўтары тысячы экспанатаў, пераважна гэта асабістыя рэчы паэтэсы – ад адзення да дзяржаўных узнагарод.
Фота: zviazda.by
Беларускае Радыё Рацыя