80 гадоў таму абраз Менскай Божай Маці вярнулі вернікам



80 гадоў таму найвялікшая і найстарэйшая хрысціянская святыня беларускай сталіцы – абраз Менскай Божай Маці быў вернуты менскім вернікам. Як гэта адбывалася?

Распавядае гісторык, экскурсавод Цімафей Акудовіч:

– У 41-м годзе, як прыйшлі немцы, то відавочна вернікі пачалі шукаць сваю святыню. Шмат жа забралі іконаў, а гэтая ж самая вядомая. І ў выніку яны дабіліся ад музейных работнікаў, тыя ім усё ж такі паказалі, што ёсць гэты абраз Менскай Божай Маці Менскай на задворках музею ў вельмі дрэнным стане. Яго адрэстаўравалі – такі Георгій Віер мастак-рэстаўратар паўгады сядзеў яе рэстаўраваў. У пачатку дзесьці 42-га года з пашанаю гэты абраз быў унесены ў Петра-Паўлаўскую царкву.

Паводле легенды абраз Менскай Божае Маці ў 1500 годзе пасля рабунку Кіева татарскім войскам прыплыў супраць плыні па Дняпры, Бярэзіне і Свіслачы ў Менск, дзе спыніўся насупраць замка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск