Урокі гісторыі – у Музеі Беларускага Палесся
Музей Беларускага Палесся ў Пінску практыкуе адкрытыя ўрокі гісторыі для маладых гараджан. Пераважна ўдзел у гэтых уроках бяруць школьнікі, хаця праграма распрацавана і для студэнтаў. Сустрэчы адбываюцца ў залах установы. “Тэмы гістарычных урокаў абсалютна розныя”, – кажа адная з распрацоўшчыкаў праекту, супрацоўніца музея Ірына Федаровіч:
– Дзяцей сёння складана чымсьці здзівіць. Таму мы распрацавалі адмысловую праграму заняткаў – і для малодшых дзяцей, і для старэйшых. І нават для студэнтаў горада. Праводзім заняткі рознай тэматыкі. Мае заняткі з патрыятычным ухілам і называюцца “прысвячэнне ў пінчане”.
У сувязі з набліжэннем 8-га і 9-га траўня, цэнтральнай тэмай гістарычных урокаў у Музеі Беларускага Палесся з’яўляецца Другая сусветная вайна.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ekskursii.by
