9-га лістапада Аляксандр Тамковіч адзначыў бы 60-годдзе



9 лістапада журналісту, пісьменніку і публіцысту Аляксандру Тамковічу (1963-2022) спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння.

Аляксандр Тамковіч нарадзіўся ў Ашмянах. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча. Працаваў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001 годзе стварыў і ўзначаліў газету “Дзень”. Быў сябрам БАЖ, беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аляксандр Тамковіч працаваў журналістам і адначасова збіраў гісторыі вядомых беларусаў. На аснове гэтых гутарак потым ствараў кнігі “Інтэрв’ю, якіх не было”, “Лёсы”, “Без палітыкі”, “Жыццё пасля кратаў” і шмат іншых. Быў узнагароджаны прэміяй імя Юрыя Захаранкі „З паднятым забралам” і прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча.

Беларускае Радыё Рацыя