9 кастрычніка ў Беластоку спектакль «Размовы з катам»



Гістарычнае таварыства ім. Дануты Седзікуўны «Інкі» і тэатр ім. Стэфана Ярача з Лодзі запрашаюць на спектакль «Размовы з катам» Казіміра Мачарскага ў апрацоўцы Зыгмунта Хюбнера. Рэжысёр Міхал Храсінскі.

«Размовы з катам» — адна з самых вядомых у сусветнай літаратуры вівісекцый чалавечай душы — ахвяры і ката — пастаўленых адзін на адзін у цеснай турэмнай камеры, асуджаных адзін на аднаго рашэннем сталінскіх уладаў. Дзевяць месяцаў разам праводзяць гераічны жаўнер Арміі Краёвай, камандзір падпольнай інфармацыйнай службы Казімір Мачарскі і нямецкі нацысцкі злачынец, ліквідатар Варшаўскага гета Юрген Строоп.

У спектаклі ўдзельнічаюць Лукаш Левандоўскі ў ролі Казіміра Мачарскага, Славамір Гжымкоўскі ў ролі Юргена Строопа і Радаслаў Асіпюк у ролі Густава Шэльке. Аўтар музыкі — Марцін Паспяшальскі, а аўтар дэкарацыі, касцюмаў і рэжысёр святла — Марэк Мікульскі.

Спектакль прысвечаны Анджэю Пачобуту і ўсім палітвязням Беларусі.

Паказ адбудзецца 9 кастрычніка а 18-й гадзіне ў кінатэатры «Тон» ў Беластоку.

Уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная