9 сакавіка сустрэча з Ягорам Рытвінскім у Берасці
9 сакавіка пачынаецца серыя вясновых лекцый пра арганізацыю публічных мерапрыемстваў.
Культурна-асветніцкая установа “Аазіс”, пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” запрасіла Ягора Рытвінскага – арганізатара фестывалю “Stereo Weekend з Новым Радыё”. Ён расскажа як сабраць каманду і перашага разу зрабіць адзін з лепшых музычных фестывалей Мінска.
Ягор Рытвінскі раскажа як ставараецца каманда фестываля і якім чынам яна працуе далей. Таксама лектар раскладзе па паліцах з чаго складаецца сам фестываль. Асобная частка сустрэчы будзе прысвечаны таму, як якасна, хутка і смачна накарміць наведвальнікаў фестываля. І як ежа можа дапамагчы стварыць атмасферу свята.
Stereo Weekend з Новым Радыё – гэта самы вялікі музычны фэст у Менску. За два дні на пляцоўцы фестывалю выступілі каля 30 музыкантаў. Мэту фестывалю арганізатары апісваюць як “паказ, таго, што ў Менску можна сабраць на адной пляцоўцы музыкаў еўрапейскага фармату самых розных кірункаў”. Сустрэча з Ягорам Рытвінскі адбудзецца 9 сакавіка ў 12:00 у офісе АРР “Дзедзіч”. Працягласць сустрэчы – 2 гадзіны. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
*Сустрэчы будуць цікавыя для арганізатараў разнастайных мерапрыемстваў, або тых людзей, якія зацікаўлены ў фарміраванні культурнага асяроддзя Берасця.