9 снежня гурт NIZKIZ наведае Берасце



 

9 снежня гурт NIZKIZ наведае Берасце. Канцэрт адбудзецца на пляцоўцы мясцовага паб-клуба Coyote, а ягоным арганізатарам вытупіць прома-суполка Zała čakannia. “У нас з NIZKIZ маленькі юбілей – пяты канцэрт у Берасці”, адзначае кіраўнік суполкі і арганізатар мерапрыемства Зміцер Назараў:

— Прыходзьце, падтрымлівайце. Не ўсе грошы ідуць у кішэню спадара Назарава, а ідуць на аплату арэнды, дарог, на аплату такіх жа музыкаў, што жывуць за музыку. Гэта трэба ведаць, пра гэта трэба думаць, калі ты плаціш за квіток, а не просішся пусціць бясплатна, што чалавек жыве з гэтага.

Пачатак мерапрыемства а 19-й. Папярэдні кошт квітка 10 беларускіх рублёў, а на ўваходзе ў дзень канцэрту 15.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце