90 гадоў таму выйшлі чатыры нумары „Сьвітаньня”
У студзені спаўняецца 90 гадоў з дня выхаду заходнебеларускага тыднёвіка „Сьвітаньне”.
Гэта было грамадска-палітычнае выданне Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба «Змаганьне», якое выходзіла з 7 па 31 студзеня 1930 года пад рэдакцыяй С. Дзядовіча. Адзінае на той час легальнае перыядычнае выданне. Яно гуртавала членаў КПЗБ і прадстаўнікоў рэвалюцыйнай плыні. Асвятляла дзейнасць ТБШ, Сейма, інфармавала пра ход Еўрапейскага сялянскага кангрэса ў Берліне ў 1930 годзе, пра голад у Заходняй Беларусі, змяшчала карэспандэнцыі з Беласточчыны і Беларускай ССР. Усе выдадзеныя чатыры нумары „Сьвітаньня” былі канфіскаваны.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя