90 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча



26 лістапада Беларусь святкуе 90-годдзе з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Пра асобу паэта і празаіка разважае даследчыца Паліна Сцепаненка:

– Ён не быў такім адкрытым апазіцыянерам, ён хутчэй цярпеў ад калег  па цэху. Яго кнігі крытыкавалі, і гэта забірала  шмат нерваў якраз за непадобнасць да іншых, за   кніжнасць, за  сціранне  сацыяльных межаў.  Жыццё  яго ў літаратуры было складаным, таму што кнігі  яго былі  вельмі жывыя, такія  датклівыя, і  яны не адпавядалі  той генеральнай лініі, якая была.

Таксама на 26 лістапада ў Воршы запланавана адкрыццё пано з малюнкамі Караткевіча і фрагментамі яго рукапісаў, выкананае на тарцы дома № 2 па вуліцы Жан-Поля Марата. Ініцыятарам з’яўлення мурала выступіў мецэнат Андрэй Балабін, які раней набыў родны дом Караткевіча ў Воршы і плануе ператварыць яго ў музей.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота са старонкі Паліны Сцепаненкі