900 старонак “Слонімскага краю”



Выйшаў студзеньскі нумар краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край” за 2020 год. Гэты нумар незвычайны, бо ён апублікаваў статыстычныя дадзеныя публікацый за чатыры гады выхаду “Слонімскага краю”.

З 2016 па 2019 гады выйшлі 46 нумароў выдання, агульнай колькасцю 908 старонак. На гэтых старонках былі апублікаваны сотні артыкулаў і тысячы здымкаў, звязаных з гісторыяй Слонімшчыны і яе знакамітымі людзьмі, падзеямі, фактамі. І калі ўсе нумары сабраць у адзін том, то атрымаецца вялікая кніга – падарунак усім тым, хто цікавіцца гісторыяй і краязнаўствам.

Усе нумары “Слонімскага краю” і свежы нумар чытачы могуць знайсці тут.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя