95 год таму было прынятае рашэнне стварыць Пінскі музей



95 год таму чальцы Гістарычнага таварыства прынялі рашэнне стварыць Пінскі музей, які цяпер вядомы як Музей Беларускага Палесся. Гэта адзіны з чатырох найстарэйшых музеяў краіны, які не прыпыняў сваёй дзейнасці нават у часы Другой Сусветнай вайны.

Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна, гэта добрая нагода для ўладаў, каб зрабіць неабходны падарунак установе:

– У Музеі Беларускага Палесся, які раней меў статус рэспубліканскага, да гэтага часу ў экспазіцыйных залах выкарыстоўваюцца старыя, дапатопныя вітрыны. Гэта тая нагода, калі можна дапамагчы музею ў матэрыяльным плане, каб надаць экспазіцыі належны і рэспектабельны выгляд. Замяніць вітрыны, зрабіць нармальнае падсвятленне.

Музей Беларускага Палесся ў Пінску месціцца ў будынку калегіума езуітаў. Ва ўстанове захоўваецца каля 80 тысяч аб’ектаў даўніны.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск