95-годдзе Леаніда Шчамялёва адзначылі ў Нацыянальным мастацкім музеі
95-годдзе аднаго з самых тытулаваных мастакоў краіны — Леаніда Шчамялёва, адзначылі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі персанальнай выставай.
Гаворыць старшыня Саюза беларускіх мастакоў Рыгор Сітніца:
— Мы прысутнічаем на вернісажы легендарнага мастака Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва,. Дарма называць усе ягоныя рэгаліі, галоўнае, што гэта жывапісец ад Бога. Гэта беларускі брэнд. Я ўжо казаў на адкрыцці, што гэта чалавек навыраст, ён расце і падымаецца да самых высокіх брэндаў нацыі, такіх як Быкаў, Караткевіч, Барадулін. Гэта вялікае шчасце, што мы маем такога чалавека,і што Бог дараваў яму такое доўгае жыццё. У свой час Яўгенія Янішчыц напісала верш, у якім ёсць два радкі: «Пайду пазычу неба ў Шчамялёва, яно ў яго блакітнае якраз…». Чалавек займеў шанец мець аўтарскія нябёсы.
Леанід Шчамялёў дагэтуль працуе, як мастак. Ён ветэран Другой сусветнай, аднак, тэма вайны не з’яўляецца асноўнай у ягонай творчасці.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск