Абмен гастролямі двух тэатраў
У суботу, 17 лютага, на аднадзённыя гастролі ў Слонім прыязджае Менскі абласны тэатр з Маладэчна. Калектыў тэатра на слонімскай сцэне пакажа два спектаклі. Юныя гледачы паглядзяць “Казку пра чырвоную стужку” па п’есе Галіны Латышовай у пастаноўцы рэжысёра Алега Чэчанева. А дарослых слонімцаў парадуе камедыя па матывах замежнай драматургіі “Ну, вы даяце!” (рэжысёр Віталь Баркоўскі).
Менскі абласны драматычны тэатр у Маладэчна
Адказныя гастролі ў Маладэчне калектыў Слонімскага драматычнага тэатра ажыццявіць у суботу, 24 лютага. Там слонімскія артысты пакажуць спекталі “Тарас на Парнасе”па п’есе Сяргея Кавалёва ў пастаноўцы рэжысёра тэатра Васіля Сяўца і дзіцячую казку “Шчаўкунчык (рэжысёр Вікторыя Міхальчык).
Аксана Фок, Беларускае Радыё Рацыя