“Абожанае цела”
23 сакавіка а 18-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы “Абожанае цела” па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).
Хрысціанскае мастацтва ў цэнтры свіх інтарэсаў ставіць Уцелаўленне — перадачу ідэі нябачнага Бога не праз рэалістычнае адлюстраванне рачаіснасці, але праз пошук сэнсаў. Як надзейна перадаць прысутнасць Бога пры дамапозе «інструментаў» жывапісу? Ці кадыфікаваная мова іконаграфічнага пасылу ўсё яшчэ з’яўляецца адпаведным сродкам, зразумелым для сучаснікаў? Ці існуе і дзе існуе мяжа пошукаў іканапісца для выразу Уцелаўлення? Гэта толькі пара пытанняў, на якія шукалі адказу ўдзельнікі ІХ Міжнародных cемінараў іконапісу ў Навіцах. Працы, якія былі выкананыя падчас пленэру, выклікаюць асацыяцыі з апісаннем старазапаветнага грэхападзення чалавека і сумневаў (істот, створаных адносна вобразу і падабенства Божага), праводзяць нас праз паказ цела, ахвяры і ўваскрасення Хрыста да праўды (сакрэту) аб’яднання элементу Божага і людскага.
У гэтым годзе вераснёвы пленэр сабраў больш за 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі і ўпершыню з Румыніі. Два тыдні знаходжання на курорце Сарэпты — гэта, з аднаго боку, магчымасць прэзентацыі сваёй творчасці ў больш шырокім кантэксце, разам з мастакамі, якія займаюцца рэлігійнай тэматыкай; з іншага — вопыт фунцыянавання ў грамадстве, ажыўлённым сілай уваскрослага Хрыста. Гэта, у дадатак да працы, удзел у штодзённай еўхарыстыі і гутарцы з сябрамі і пастарамі, якая могуць зацягнуцца далёка за поўнач. Разнастайнасць прац, створаных у Навіцах, сведчыць пра жыццяздольнасць сучаснага мастацтва, якое свядома чэрпае з крыніц, агульных для ўсходняй і заходняй культур.
Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі). Тэл.: 327-26-12.
Беларускае Радыё Рацыя