Абразы стараабрадцаў у Нацыянальным музеі
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава з калекцыі Веткаўскага музею стараверства і народных традыцый: „Заўсёды гатовы, храбрствуючы…” Мастак і вобраз. Прорысі і абразы XVIII–XIX стагоддзяў”.
Распавядае намеснік дырэктара Нацыянальнага мастацкага музею Сяргей Вечар:
– У нас у гасцях адзін з самых славутых, самых адметных рэгіянальных музеяў у нашай краіне – Веткаўскі музей стараабрадства і народных традыцый імя Шклярава. Вельмі важна, што ў гэтым музеі захоўваецца пераемнасць традыцый. Гэтыя традыцыі захоўваюцца ад першага дырэктара Шклярава і да сучаснага дырэктара Пятра Міхайлавіча. Сфармавана каманда вельмі таленавітых, адданых людзей, якія працуюць у адным кірунку.
Раённы Музей у Ветцы, што ў Гомельскай вобласці, распавядае пра духоўную культуру стараабрадцаў, якія ўцякалі з Маскоўшчыны ў Вялікае Княства Літоўскае, ратуючыся ад рэлігійнага пераследу, пачынаючы з XVII стагоддзя.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск