Абвешчана падпіска на выданне рамана «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»



Абвешчаная падпіска на выданне гратэскнага твора Сяргея Пясецкага, напісанага ў выглядзе дзённіка чырвонага афіцэра Зубава падчас акупацыі саветамі Вільні ад 17 верасня 1939. Спрычыніцца да выдання і зрабіць сабе шыкоўны падарунак можна тут.

“Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У рамане аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповед ідзе ад першай асобы. У творы пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад палярынай “адзіна слушнай” ідэалогіі.

Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі…” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменьніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце».

Паводле прэс-рэлізу