Абвешчаны год Святога Язэпа



Год Святога Язэпа абвешчаны ў каталіцкім свеце. Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных ролі святога, а таксама ролі мужчыны ў сям’і, у грамадстве запланавана як у часе чакання Калядаў, так і ўвесь наступны 2021 год. Год быў абвешчаны папам Францішкам і прымеркаваны да 150-годдзя прызнання Святога Язэпа апекуном Каталіцкай Царквы. Тады блаславёны папа Пій ІХ у дэкрэце „Як Бог” (1870) абвясціў год Святога Язэпа.  

Кажа святар Беларускай грэка-каталіцкай Царквы Андрэй Крот:

–  Як зямны апякун Ісуса Хрыста, як таксама прыклад  сёння для хрысціянскіх мужчынаў. Апошняе стагоддзе ён быў прыкладам для хрысціянскіх працаўнікоў. Думаю, што варта будзе ўсім каталікам-хрысціянам разважаць пра прыклад Святога Язэпа ў гэтым вось юбілейным годзе, каб адкрыць для  сябе нейкія асаблівасці і сваёй веры, а таксама прыклады для свайго зямнога жыцця, сваёй чалавечнасці,  мужнасці, мужчынскасці. Вось  так  бы я гэта акрэсліў.

Для вернікаў год святога Язэпа дае магчымасць атрымаць поўны адпуст (індульгенцыю). У кантэксце эпідэміялагічнай сітуацыі  дар поўнага адпусту асабліва распаўсюджваецца на людзей сталага веку.

Беларускае Радыё Рацыя