Абвешчаны кароткі спіс літаратурнай прэміі «Дэбют»
Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча назвала сёлетні шорт-ліст у намінацыях «Проза», «Паэзія» і «Пераклад».
Сябра журы – пісьменніка і мастацтвазнаўцу Віктара Марціновіча найбольш уразіла паэзія маладых:
– Я быў крыху расчараваны ўзроўнем кніжак, пададзеных у намінацыі проза. Што тычыцца паэзіі, мяне вельмі ўразіла гісторыя Анхелы Эспіносы Руіс. Мне падаецца, што іспанская дзяўчына, якая вывучыла мову і піша даволі моцныя вершы на гэтай мове, – гэта цікавы выпадак.
У намінацыі “Паэзія” ў шорт-лісце таксама названыя кнігі Мікіты Найдзёнава і Алеся Плоткі, у намінацыі “Проза” – Анатоля Івашчанкі, Кацярыны Мядзведзевай, Кірыла Стаселькі. У намінацыі “Пераклады” – працы Лізаветы Касмач і Святланы Рогач.
Пераможцы прэміі будуць абвешчаныя 23 сакавіка ў 18.30 на ўрачыстай цырымоніі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя