Абвешчаны лаўрэат прэміі Арсенневай
Беларускі ПЭН-цэнтр за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 года ўручыў прэмію Наталлі Арсенневай паэту Андрэю Хадановічу.
Адчуваннямі дзеліцца сам лаўрэат прэміі:
– Вельмі змешаныя, але з большага ўсё ж такі пазітыўныя і радасныя пачуцці ў чалавека, які мае гонар удзельнічаць у гэтай цырымоніі нетыповым чынам у вельмі нестандартны і не самы аптымістычны час. Але яна праводзіцца, і гэта здорава. Здорава, што ў прэміі ёсць такая фантастычная патронка як Наталля Арсеннева – цудоўная наша паэтка. І кожнаму быць прыемна і радасна.
Прэмію Наталлі Арсенневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі Андрэй Хадановіч атрымаў за кнігу “Школа травы”.
Беларускае Радыё Рацыя