Абвешчаны лонг-ліст прэміі Гедройца
У лонг-ліст V Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ўвайшлі 13 кніг.
Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч. — Вільня: «Логвінаў».
Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне. — Вільня: «Логвінаў».
Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог. — Вільня: «Логвінаў».
Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын. — Мінск: «Галіяфы».
Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак. — Вільня: «Логвінаў».
Адам Глобус. Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы. — Вільня: «Логвінаў».
Зміцер Дзядзенка. Гісторыі ў прыцемках. — Мінск: «Кнігазбор».
Алесь Пашкевіч. Рух. — Мінск: «Кнігазбор».
Марыя Роўда. Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі. — Мінск: «Кнігазбор».
Рома Свечнікаў. Рома едзе. Кніга 2. Вільня: «Логвінаў»/34mag.net
Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі. — Вільня: «Логвінаў».
Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест. — Мінск: «Галіяфы».
Макс Шчур. Завяршыць гештальт. — Тэрнопаль: «Крок».
Спіс апублікаваны на афіцыйным сайце прэміі gedroyc.by. Неўзабаве журы вызначыць кароткі спіс фіналістаў прэміі, у які ўвойдуць толькі шэсць твораў.
Сёлета ў журы прэміі ўваходзяць празаік і філосаф Ігар Бабкоў, пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец, пісьменнік і крытык Людміла Рублеўская, крытык і перакладчыца Ганна Янкута, галоўны рэдактар польскага часопіса Nowa Europa Wschodnia Анджэй Бжэзецкі, а таксама яго намеснік Малгажата Ноцунь.
Як чакаецца, цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі адбудзецца ў пачатку восені.