Абвешчаны пераможцы І Нацыянальнай літпрэміі



Кандыдат гістарычных навук Дзяніс Марціновіч стаў лаўрэатам першай нацыянальнай літаратурнай прэміі у намінацыі “Найлепшы крытычны твор”.

pismenniki5

Малады гісторык атрымаў узнагароду за кнігу “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”, творчасць якога для Дзяніса Марціновіча з’яўляецца узорнай і прываблівае сваёй непаўторнасцю, а жыццё знакамітага пісьменніка – таямнічымі вобразамі:

– Мне стала цікава, што ўвогуле адбывалася ў жыцці Караткевіча, бо мы, пры тым як мы яго любім, як цікавімся ім, абсалютна не ведаем ягоную біяграфію. І вось я вырашыў напісаць артыкул. Ён з’явіўсяў у 2004 годзе ў часопісе “Маладосць”. Пакрысе збіраліся факты, пісаліся новыя артыкулы, у выніку чаго і з’явілася кніга.

Першая нацыянальная літаратурная прэмія ў вобласці драматургіі прысуджана кандыдату гістарычных навук Наталлі Голубевай за цыкл сцэнароў для перадач тэлеканала АНТ “Зваротны адлік”. У намінацыі «Найлепшы твор публіцыстыкі» прэмія прысуджана Міхаілу Шыманскаму за кнігу нарысаў «Мы гэтай памяці верныя». Першапачаткова планавалася, што першая нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручацца ў сямі намінацыях, аднак у намінацыі “Дэбют” пераможцу не вызначылі.

* * *

На Беларусі абвешчаныя пераможцы Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі. На конкурс было даслана 45 працаў, з якіх у шасці намінацыях і былі абраныя лепшыя.

pismenniki2

Так, у намінацыі “Найлепшы твор прозы” узнагароду атрымаў лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Саламаха з кнігай “І няма шляху чужога”. У кнігу уваходзяць  аповесці, якія аўтар акрэслівае як запатрабаваныя ў сучасным грамадстве:

– Чатыры аповесці, тры з іх – сацыяльна-псіхалагічныя, а падзеі загалоўнай аповесці адбываюцца ў гады Вялікай айчыннай вайны. Там няма ваенных дзеянняў, а апісваюцца адносіны людзей, якія аказаліся па розныя бакі барыкад, гэта асэнсаванне таго, што было зроблена і робіцца.

У намінацыі “Найлепшы твор паэзіі” перамогу атрымала рускамоўная паэтэса Тамара Краснова-Гусачэнка за кнігу «Сустрэча». Народжаная ў Бранску, паэтка доўгі час жыве ў Беларусі і з’яўляецца актывісткай праўладнага Саюза пісьменнікаў на чале з Мікалаем Чаргінцом.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня