Абвешчаны прыём заявак на Конкурс „Экслібрыс” імя Караткевіча



Нягледзячы на эпідэміялагічныя дадзеныя, нішто не можа забраць у беларусаў юбілей улюбёнага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. У год, калі яму споўнілася б 90 гадоў, ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс для маладых літаратараў “Экслібрыс”. 

Сёлета на конкурс будуць прымацца літаратурныя працы ва ўсіх жанрах, у якіх ствараў Караткевіч: вершы, паэмы, апавяданні, раманы, эсэ, пераклады, пьесы і кінасцэнары.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца творчая моладзь ва ўзросце да 35 гадоў. Увага: да разгляду прымаюцца толькі тэксты, не апублікаваныя ў друку.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc(.docx) да 1 лістапада 2020 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка/удзельніцы, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Падвядзенне вынікаў і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца ўвосень, у дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы і дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў. Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў”, штомесячніку “Літаратурная Беларусь” пры газеце “Новы Час”.

lit-bel.org