Абвешчаны спіс намінантаў на прэмію «Дэбют»



Журы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча агучыла доўгі спіс намінантаў на прэмію. У яго ўвашлі 17 кніг ў трох намінацыях – проза, паэзія, пераклады. Сёлета журы надзвычай цяжка будзе вызначыць пераможцаў, асабліва ў намінацыі проза. Яўнымі фаварытамі тут з’яўляюцца кнігі Андруся Горвата «Радзіва Прудок» і Уладзіміра Садоўскага «1813». Кніга Горвата разышлася за лічаныя дні, за ёй стаялі чэргі. Але і кніга Садоўскага лічыцца бэстсэлерам. Кажа яе выдавец – Андрэй Янушкевіч:

–  Кніга Садоўскага “1813” – наш леташні бэстсэлер на kniharnia.by. Гэта кніга пазіцыянуецца як першы беларускі зомбі-хорар. Яна была выдадзена ў лістападзе толькі ў электронным выглядзе. Але прайшло літаральна тры месяцы, як мы ўбачылі вельмі вялікі інтарэс да кнігі. І вырашылі выдаць гэтую аповесць на паперы. 

Пераможцы прэміі «Дэбют» у кожнай з намінацый атрымаюць чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2 тыс. даляраў. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.

Проза

Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек. — Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч

Уладзь Гарбацкі. Песьні тралейбусных рагуляў. — belarusians.co.uk

Андрусь Горват. Дзённік «Радзіва Прудок». — Мінск: Медысонт

Яніна Пінчук. Горад мрой. — Мінск: Галіяфы

Уладзімір Садоўскі. 1813. — Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч

Паэзія

Аляксей Арцёмаў. Скрозь кіламетры. — Мінск: Кнігазбор

Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1. — Мінск: Кнігазбор

Марыя Бельская. Таямніца. — Мінск: Харвест

Ганна Галавіна. Яблык Зямля. — Мінск: Галіяфы

Ганна Комар. Страх вышыні. — Мінск: Кнігазбор

Ганна Федарук. Падглядаю ваш сон. — Мінск: Харвест

Пераклад

Дар’я Вашкевіч (пер. з ангельскай): Ніл Гейман. Караліна. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас

Алесь Емяльянаў-Шыловіч (пер. з польскай): Галіна Пасвятоўска. Ідалапаклонніца. — Мінск: Кнігазбор

Яўгенія Гарунова, Наста Варашыліна (пер. са шведскай): Оса Ліндэрборг. Я не належу нікому. — Брэст: Альтэрнатыва

Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. — 34mag.net, электроннае выданне

Надзея Кім (пер. з ангельскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. — Мінск: Пазітыў-цэнтр

Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. — Вільня: Логвінаў

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя