Абвешчаныя намінанты на „Оскара”
Амерыканская кінаакадэмія аб’явіла намінантаў на прэмію „Оскар”.
За ўзнагароду за найлепшы фільм будуць змагацца: „Чорная пантэра”, „Чорны клановец”, „Зялёная кніга”, „Багемская рапсодыя”, „Зорка нарадзілася”, „Рома”, „Улада” і „Фаварытка”.
На „Оскар” за рэжысуру намінаваныя: Альфонса Куарон („Рома”), Адам Макей ( „Улада”), Спайк Лі ( „Чорны клановец”), Павел Паўлікоўскі („Халодная вайна”) і Ёргас Лантцімас з „Фаварыткі”.
На ўзнагароду налепшаму акцёру прэтэндуюць: Вiго Мортэнсен („Зялёная кніга”), Брэдлі Купер („Зорка нарадзілася”), Ітан Хоўк („Дзённік пастыра”), Уілем Дэфо („На парозе вечнасці”), Крысціян Бэйл („Улада”) і Рамі Малек („Багемская рапсодыя”).
Найлепшай актрысай можа стаць: Глен Клоўз („Жонка”), Алівія Колман („Фаварытка”), Меліса Макарці („Ці зможаце вы мне дараваць?”), Яліца Апарысія („Рома”) і Лэдзі Гага („Зорка нарадзілася”) .
У катэгорыі „Найлепшая актрыса другога плана” на ўзнагароды прэтэндуюць: Эма Стоўн і Рэйчал Вайс за „Фаварытку”), Эмі Адамс ( „Улада”), Рэджына Кінг („Калі Біл-стрыт магла б загаварыць”) і Марына Дэ Тавіра („Рома”).
На „Оскар” найлепшаму акцёру другога плана вылучаны: Махершала Алі („Зялёная кніга”), Рычард Э. Грант („Ці зможаце вы мне дараваць?”), Цімаці Шаламэ („Прыгожы хлопчык”), Сэм Эліат („Зорка нарадзілася”) і Сэм Рокуэл („Улада”).
У катэгорыі „Найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм” прадстаўлены: „Суперсямейка 2”, „Чалавек-павук: Праз сусветы”, „Ральф супраць інтэрнэту”, „Востраў сабак” і „Мірай з будучыні”.
Поўны спіс намінантаў можна паглядзець тут.
Цырымонія ўручэння „Оскараў” пройдзе ў Лос-Анджэлесе 24 лютага.