Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі
Лаўрэатамі Прэміі Цёткі за 2016 год зрабіліся Уладзімір Арлоў, аўтар кнігі “Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі” (у намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў”) і Павел Татарнікаў, мастак гэтай жа кнігі (у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне”).
Гаворыць каардынатар праекту – Уладзь Лянкевіч:
– Найлепшым мастаком быў прызнаны Павал Татарнікаў за афармленне кнігі Уладзіміра Арлова “Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі” . Так супала, што і пераможца ў літаратурнай намінацыі – тая ж самая кніжка, кніга Уладзіміра Арлова “Айчына. Маляўнічая гісторыя”.
Кніга-пераможца выйшла ў выдавецтве “Тэхналогія”. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 28 красавіка ў Культурным цэнтры “Корпус”.
Журы таксама адзначыла найлепшыя працы ў абедзвюх намінацыях.
На прэмію імя Цёткі за найлепшую дзіцячую кніжку сёлета былі кандыдатамі 60 выданьняў, паведамляе сайт ciotka.by.
Заснавальнікі прэміі Цёткі — Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і дабрачынны фонд «Вяртаньне».
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя