Аб’яўлены пераможца прэміі Rock Profi
Дзве галоўныя ўзнагароды – „Альбом году” і „Артыст году” – атрымаў гурт Re1ikt.
Якія прызы ім даражэй: ад музычных крытыкаў, што ўручае рэсурс Experty.by ці непасрэдна ад калегаў па цэху, як у выпадку Rock Profi?
Гэтае патынне мы задалі бубначу і асноўнаму аўтару гурта Re1ikt Аляксандру Дземідзенку:
– І тая, і тая прэмія мае сваю каштоўнасць для нас, бо з аднаго боку гэта адзнака людзьмі, якія больш слухаюць музыку, робяць нейкі глыбокі аналіз культуралагічны, рыначны. А з другога боку, калі мы кажам пра Rock Profi, то гэта нашы калегі, якія робяць тую ж самую справу, што і мы, таму гэта проста адзнакі, скажам так, розных бакоў музычнай дзейнасці.
Сайт Experty.by прызнаў леташні альбом гурту Re1ikt “Лекавыя травы” найлепшым рок-альбомам і альбомам году па версіях штатных і народных экспертаў.
Сёлета Аляксандр Дземідзенка абяцае новы альбом.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя