Аб’яўлены збор сродкаў для дапамогі музыканту Аляксандру Памідораву
Знакавы беларускі музыка, уладальнік Рок-кароны, Аляксандр Памідораў сёння знаходзіцца ў Польшчы. Ён здолеў пакінуць Беларусь напярэдадні Новага года, але пакуль не змог уладкаваць сваё жыццё і побыт у чужой краіне. Каб падтрымаць музыку, @by_culture распачынае тэрміновы адрасны збор.
Падтрымаць Аляксандра Памідорава.

Яго мэта простая — на аплату арэнды жытла і бягучыя штодзённыя выдаткі рэпрэсаванага музыкі. Мы верым, што гэтыя сродкі дазволяць спадару Аляксандру перавесці дух і вытрымаць складаныя часы.
Выступы Аляксандра Памідорава ўжо цяпер можна пабачыць на сцэнах беларусацэнтрычных варшаўскіх клубаў, сустрэчах праекта «Мова Нанова». Спадзяёмся, хутка ён нас парадуе новым матэрыялам.
