Ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Музыкаў TOR BAND асудзілі да вялікіх тэрмінаў
У Гомельскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальных справах супраць музыкаў вядомага беларускага гурта «Tor Band», чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе.
Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім узмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу. Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Салоўскі.
Палітзняволеных музыкаў затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку ім некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту за ўдзел у здымках кліпаў, а затым перавялі ў СІЗА. За гэты час сацсеткі і песні гурта прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а пазней гурт быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
Падтрымаць музыкаў: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Валер’евіч Бурло, Дзмітрый Валер’евіч Галавач, Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык.
вясна