„Ад даўніны да нашых дзён”
Пад такой назвай на Лідчыне 21 кастрычніка ў межах Гарадзенскага абласнога праекта стартуе Тыдзень традыцыйнай культуры.
Галоўнымі мэтамі праекта з’яўляюцца папулярызацыя такіх элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны як „Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння”, „Беларускае мастацтва выцінанкі”, „Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”, „Стравы з таркаванай бульбы-дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыі прыгатавання і ўжывання”.
Падчас тыдня будуць прадстаўлены і іншыя праявы мясцовай традыцыйнай культуры – свята ручніка і ткацтва, абрады „Уваходзіны”, „Жаніцьба коміна”, „Багач”, узоры музычнага фальклорнага мастацтва, традыцыйных рамёстваў, этнаграфічных аб’ектаў. Пра гэта паведамляе свежы нумар электроннага выдання “Наша слова. Pdf”.
Цікава піша “Наша слова” пра новыя кнігі Язэпа Палубяткі, Таццяны Дашкевіч, Вячаслава Корбута і іх творчасць. У перакладзе з польскай мовы Леаніда Лаўрэша друкуе выданне і артыкул Станіслава Лорэнца “Віленскі альбом” і іншыя цікавыя матэрыялы. Увесь свежы нумар “Нашага слова” чытайце тут.
Беларускае Радыё Рацыя