Ад Раства да Вадохрышча – найлепшы час для варажбы



Па народным календары ад Раства да Вадохрышча найлепшы час для ўдалай варажбы.

У старажытнасці беларусы лічылі, што ў калядныя святкі самы вялікі шанец зазірнуць у будучыню, а таксама верылі пра магчымасць паўплываць на няўдалы лёс.

З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, ці даводзілася ім займацца каляднай варажбой:

– Калісьці мы свечкі запальвалі і над вадой трымалі. Падалі кроплі на ваду, і там вымалёўваліся нейкія фігуркі, знакі. І кожны, сыходзячы са сваёй фантазіі, уяўляў, што будзе.

– Па маладосці варажылі, зараз ужо не, што Бог дасць, тое і будзе. Наварожыш так, што пасля будзеш усё жыццё думаць, а раптам гэта збудзіцца.

– Бабуля ў мяне, дарэчы, наваражыла сабе жаніха, да яе заляцаліся двое, і вось прыйшоў да яе ў сне напаіць коней менавіта мой дзядуля.

Па даследаваннях Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору больш за ўсё каляднай варажбой займаліся дзяўчаты і варажылі на каханне. Гаспадары ж хацелі даведацца аднаго, ці будзе ўраджай на палях і ці не прыйдзе хвароба на хатнюю жывёлу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sputnik.by