Ад світання да прыцемак гісторыі БНР



У “Арт Сядзібе” прайшла сустрэча з аўтарам кнігі „Падарожжа ў БНР” Сяргеем Шупам. Выданне змяшчае больш як тры сотні апрацаваных дакументальных нататкаў, якія распавядаюць пра працэс узнікнення незалежнай Беларусі.

„Ніхто дагэтуль не апісваў гэтую гісторыю ад пачатку да канца ў даступным для чытачоў фармаце”, – адзначае Сяргей Шупа:

– Тое, што мы сёння ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь сядзім, фактычна сталася дзякуючы гэтаму першаму чыста сімвалічнаму акту. Тады імгненна да нейкай канкрэтнай незалежнасці не прывяло, да нейкай дзяржаўнасці, але гэтая дзяржаўная ідэя нарадзілася і развівалася, нарастала і чакала толькі свайго гістарычнага шансу, каб рэалізавацца ў тое, што можна.

Яшчэ адна сустрэча Сяргея Шупы з чытачамі і прэзентацыя выдання „Падарожжа ў БНР”  пройдзе 23 сакавіка а 18.30 у гарадзенскай краме „Цудоўня”.

[Not a valid template]

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя