Адбудзецца фестываль песеннага фальклору



15 жніўня на адкрытай пляцоўцы Мажэйкаўскага дома культуры Лідскага раёна адбудзецца трэці Адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору “Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі…”.

Ён прысвечаны памяці Земавіта Фядэцкага – польскага паэта і перакладчыка, які моцна любіў Беларусь.

У фестывалі прымуць удзел фальклорныя калектывы з Гарадзенскай вобласці, а таксама фальклорны гурт “Гасцінец” з Ракава Менскай вобласці.

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, Мажэйкаўскі Дом культуры Лідскага раёна пры непасрэдным удзеле газеты “Наша слова”.

Пачатак фестывалю запланаваны на 13 гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя