Адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная 130-годдзю Максіма Багдановіча
23 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Менску адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 130-годдзю Максіма Багдановіча “Максім Багдановіч – новыя гарызонты навуковых даследаванняў”.

У канферэнцыі прымуць удзел літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, музейныя работнікі, гісторыкі і краязнаўцы, сфера дзейнасці якіх звязана з даследаваннем розных аспектаў жыцця і творчасці Максіма Багдановіча.
Усе ўдзельнікі канферэнцыі будуць разважаць пра багдановічазнаўства на сучасным этапе. А гэта, найперш, дзейнасць устаноў культуры, адукацыі, навукі па ўшанаванні памяці класіка беларускай літаратуры і асоб з ім звязаных. Будзе весціся гутарка пра выяўленне артэфактаў і дакументальных крыніц пра Максіма Багдановіча і яго акружэнне, пра месца і роль песняра ў сучаснай культурнай прасторы.
Беларускае Радыё Рацыя
