Навуковая канферэнцыя ў гонар Сімяона Полацкага



Полацкія музей беларускага кнігадрукавання зноў чакае гасцей з усёй еўрапейскай постсавецкай прасторы. 21 лістапада тут пачнецца Пятая міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 390-годдзю асветніка, багаслова, пісьменніка Сімяона Полацкага.

Сёлета канферэнцыя таксама прысвечана і 25-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага, які месціцца ў самім музеі беларускага кнігадрукавання, – кажа загадчыца музея беларускага кнігадрукавання Славіна Гаўрылава:

– Сустрэцца разам, бо такія святы як дзень нараджэння, напрыклад, ды любыя іншыя, яны людзей збіраюць разам. Збіраюць, каб яны змаглі лішні раз паразмаўляць, лішні раз нагадаць пра тое, што існуе такі музей, існуе горад, існуюць яго людзі.

Сярод гасцей, якія возьмуць удзел у канферэнцыі, як даследчыкі творчасці Сімяона Полацкага, так і гісторыкі, якія займаюцца вывучэннем таго гістарычнага перыяду, у якім жыў і дзеяў славуты полацкі асветнік.

У рамках канферэнцыі арганізуецца выстава да адзначанага вышэй юбілею, на якой прэзентаваны арыгінальныя выданні Сімяона Полацкага, а таксама даследаванні яго спадчыны і выданні, што папулярызуюць асобу і дзейнасць асветніка. Экспанаты прадастаўлены, акрамя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай Акадэміі навук Беларусі імя Якуба Коласа.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя