Адбудзецца прэзентацыя кніжнага знаку
31 жніўня ў першы дзень Дня беларускага пісьменства і друку ў Слоніме ўрачыста адкрыецца кніжная крама «Санет» ААТ «Белкніга». Падчас мерапрыемства ў кніжнай краме ўпершыню будзе прэзентавацца кніжны знак. Тыя пакупнікі, якія набудуць кнігі ў краме 31 жніўня і 1 верасня, змогуць паставіць на выданні гістарычны калекцыянерскі штамп з тэкстам «Гэта кніга набытая ў Слоніме 1 верасня 2019 года падчас святкавання Дня беларускага пісьменства».
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім