Адбыліся чацвёртыя “Пандэмічныя размовы” пра культуру
Як паўплывала пандэмія на мастацтва высвятлялі на чацвёртым па ліку анлайн мерапрыемстве “Пандэмічныя размовы”.
Арганізатарамі выступілі берасцейскія прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”. Мастачка Надзея Саяпіна падзялілася сваімі ўражаннямі ад віртуальнай сустрэчы:
– Перадусім узяла ў гэтым удзел, бо мне блізкая галерэя „Кахай”, і як раз перад пандэміяй мая апошняя выстава адбылася менавіта там. І таму прапанову ўзяць удзел у анлайн-сустрэчы, у дыялогах мне было цікава. Плюс, цікава было тое, што з рознага поля і вопыту патрэбны былі каментары адносна рэакцыі на ўмовы каранціна.
Асноўнае, на чым канцэнтравалі ўвагу ўдзельнікі дыскусіі, гэта магчымасці, якія дала ізаляцыя і пандэмія ў цэлым. Для прадстаўнікоў творчай сферы гэта стала новым пераасэнсаваннем рэчаіснасці.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце