Адбылося афіцыйнае адкрыццё конкурсу „Еўрабачанне 2018”



Урачыстая цырымонія прайшла 6 траўня ўвечары ў сталіцы Партугаліі. 

Конкурс праводзіцца ўжо ў 63-ы раз. У гэтым годзе яго прымае Лісабон. Партугалія прымае „Еўрабачанне” ўпершыню. Права на правядзенне конкурсу яна атрымала пасля перамогі прадстаўніка гэтай краіны Сальвадора Сабрала на конкурсе ў 2017 годзе.

Нагадаем, што Беларусь у гэтым годзе прадставіць украінец Alekseev, ён выступіць 8 траўня пад нумарам 8 з песняй на ангельскай мове Forever. 

Дзмітрый Калдун у 2007 годзе заняў на „Еўрабачанні” шостае месца. І гэта пакуль найлепшы вынік краіны за ўсе гады ўдзелу.

7 траўня пройдуць дзве рэпетыцыі выканаўцаў. Першы паўфінал адбудзецца 8 траўня, другі – 10 траўня, а пераможца стане вядомы 12 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя