Выпускны ў акцёрскай студыі берасцейскага тэатру „Крылы Халопа”



Адбыўся другі выпуск акцёрскай студыі берасцейскага тэатру „Крылы Халопа”. Як і раней, гэтым разам каманда закранула ў сваім спектаклі надзённую тэму для жыхароў горада – будаўніцтва завода акумулятарных батарэй.

Падрабязней апавядае кіраўнік калектыву Аксана Гайко:

Усё гэта робіцца ў працэсе: мы выбіраем тэму, працуем з людзьмі над тэмай. Гэта не мой выбар, гэта наш агульны выбар: пра што мы будзем казаць на нашым паказе. Гэта пазіцыя тэатра: казаць пра надзённыя, балючыя кропкі таго ў чым у дзе мы жывём, а адна з такіх пазіцый акторскай студыі — вучыць крытычнаму погляду на нашу рэальнасць.

Што праўда ня ўсе акцёры студыі падзяляюць пазіцыю праціўнікаў будаўніцтва заводу. Максім Церашчук, напрыклад, прыйшоў граць у спектаклі з іншай матывацыяй:

Я не супраць будаўніцтва. Гэта ў прынцыпе ўнутраная матывацыя спектакля, а калі казаць сацыяльнае, дык я сказаў бы, што хацелася паказаць больш не на завод а на дачыненні з уладамі. Гэта корань, у які больш глядзець трэба.

На прэм’ерным паказе быў аншлаг. Сярод прысутных былі і прадстаўнікі ініцыятыўнай групы грамадзян якія выступаюць супраць будаўніцтва завода акумулятараў. Для таго каб даведацца калі будзе наступны выступ, кіраўнікі студыі раяць сачыць у акаўнтах „Крылаў Халопа” у сацыяльных сетках.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце