Адбыўся фэст “Баранавіцкая вышыванка”
На сядзібе Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны” у суботу, 6 чэрвеня, адбыўся культурна-асветніцкі фэст “Баранавіцкая вышыванка”.
Фэст адкрыў старшыня арганізацыі Віктар Сырыца, які шчыра павітаў удзельнікаў фэсту, таксама распавёў усім кароткую гісторыю вышыванкі. А Уладзімір Гундар пазнаёміў прысутных з сымбалямі на вышыванках, Галіна Ярашэвіч – з выставай вышыванак і ручнікоў.
“Баранавіцкая вышыванка” суправаджалася беларускімі песнямі, дыманстрацыяй кінафільмаў пра вышыванку і выставай карцін Анжэлы Камбалавай.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы
Фота аўтара
