“Адчуй дух даўніны”
Каляднае свята пад такой назвай адбылося ў Глыбоцкім Доме культуры. Яго арганізавала для праваслаўнай моладзі Полацкая і Глыбоцкая епархія. На святочнае мерапрыемства прыехалі і госці з Паставаў, Докшыцаў, Полацка.
Па словах благачыннага Глыбоцкай акругі пратаіярэя Міхаіла Ізаіткі, дзеці Садружнасці праваслаўнай моладзі рыхтавалі гэтае мерапрыемства з вялікім стараннем разам з моладзевымі брацтвамі іншых благачыній, каб паказаць прыклад свята з верай і Богам.
– Каб маладзёны пабачылі, што жыццё ў веры – гэта не штосьці там сумнае: посты, малітвы. Праваслаўны чалавек можа і радавацца, і весяліцца. Але без пошласці і бруду, без якіх цяпер рэдка абыходзіцца.
У межах святочнай праграмы адбыўся канцэрт і калядны баль, дзе лепшыя балетмайстары Беларусі навучылі ўсіх прысутных танцам розных народнасцяў.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтаркі