Адчуй сябе рыцарам!
Шлемы з 11-га па 17-е стагоддзе, арбалеты, стрэлы і сякеры – у Нацыянальным гістарычным музеі ўсталявалася брутальная даўніна. Мастацкая майстэрня Steel Legacy запусціла выставу «Рыцарскія даспехі і шлемы», якая працягнецца да 10 траўня ўключна. Арганізатары кажуць, што яе выключнасць фармуюць дбайнасць выканання прадстаўленых экспанатаў і іх падсвятленне, паведамляе people.onliner.by.
Адметнасцю з’яўляецца рэканструкцыя шлема з гарнітура даспехаў Радзівіла Чорнага. Ён упрыгожаны срэбрам і золатам, а таксама каляровай эмаллю – чырвонай і чорнай. Арыгінальныя часткі даспеха раскінуць па ўсім свеце – у музеях Вены, Парыжа і Нью-Ёрка.
Сярод экспанатаў тры поўныя даспехі. Першы – часоў Грунвальдскай бітвы. Другі – часоў бітвы пад Воршай. Трэці – часоў Рэчы Паспалітай. Арганізатары кажуць, што прадстаўленыя ў музеі копіі настолькі дбайныя, што далёка не кожны знаўца адрозніць іх ад арыгінала!
Прадстаўнікі мастацкай майстэрні Steel Legacy хочуць паказаць развіццё шлема з 11-га па 17-е стагоддзе.
[Not a valid template]
Фота people.onliner.by