Адэскі гурт “Колір” зладзіў канцэртную прэзентацыю свайго новага альбому
У Кіеве адэскі гурт “Колір” зладзіў канцэртную прэзентацыю свайго свежага ЕР „Поки ще можна„. Акрамя новых песняў, госці падзеі пачулі і ўжо прызнаныя і даўно любімыя, сярод якіх – і кампазіцыі на беларускай мове “Чалавек” і “Застацца сабой”. “Дарэчы, свежы ЕР таксама датычыцца беларускага народа”, – прызналася вакалістка гурта Люда Колер.
„Мы сваімі песнямі распавядаем пра сацыяльна важныя праблемы. Пра тое, што адбываецца з людзьмі, як гэта пераадольваць. Варта паслухаць, бо мы ўзгадваем там і Беларусь. Перакладаць увагу на праблемы суседняй краіны вельмі важна, каб людзі зразумелі, наколькі ўсё можа быць складана. І каб нашых беларускіх сяброў, якія прыязджаюць ва Ўкраіну не дыскрымінавалі. Бо я знаю выпадкі, калі гэта здараецца”.
Дарэчы, госці клуба атрымалі задавальненне не толькі ад творчасці гурта “Колір” у live-фармаце, але і ад выступу яшчэ аднаго гурта “Матільда”. Гэты малады ўкраінскі калектыў выступіў на пачатку падзеі. Таму з імпрэзы госці сыходзілі задаволеныя двойчы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя