Адкрый свой скарб. Моўнае багацце Польшчы



Нацыянальны Цэнтр Культуры падвёў вынікі конкурсу на найлепшыя мерапрыемствы, звязаныя з культываваннем мясцовай спадчыны малых гарадоў, звязанай з мовай, дыялектам, рэгіянальнай мовай ці мовай нацыянальнай меншасці.

Сярод сёлетніх пераможцаў апынуліся два праекты звязаныя з Беларускай нацыянальнай меншасцю. „(Не) забытыя назовы“ Пятра Сьліжэўскага з Зуброў. Які прадставіў Януш Талуць:

— Два гады таму мы зрабілі праект, прысвечаны назвам усіх участкаў зямлі, што ёсць у нашай вёсцы. Гэтая тэма, каб яна «не ўцякла», бо старых людзей усё менш, і назвы ўцякаюць, і гэтае ўсё гіне.

Беларускую мову і беларускія гаворкі Падляшша прадставіў таксама праект «Беларускія вячоркі» ладжаны цягам некалькіх гадоў Фондам «Яны Гэта мы» з Гайнаўкі. Кажа Анна Нестэрук:

— Гэта праект, што прамуе беларускую культуру. Перадусім мову. Ён датычыць мовы, гаворкі на якой гавораць на Падляшшы. Мы атрымалі тут шанец прадставіць нашую беларускую культуру, нашую мову, гаворку, па-свойму і па-беларуску.

Мэтай конкурсу Нацыянальнага культурнага цэнтру «Адкрый свой скарб» ёсць папулярызацыя месцаў і ідэй, а таксама адукацыйныя мерапрыемствы, якія паказваюць «скарбы» малых гарадоў ды мястэчак Польшчы (да 30 000 жыхароў). Сёлетні выпуск быў прысвечаны моўнаму багаццю Польшчы.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле
Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 395350022_329968362955890_6161417772693331163_n-1024x577.jpg

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя