Адкрылася выстава “Колеры Беларусі”



Беларусаў падзяляюць не толькі палітычныя погляды, але і колеравыя ўпадабанні. “Чырвона-зялёныя” не заўсёды могуць прымірыцца з “бел-чырвона-белымі”. У сталічнай зале Саюза дызайнераў адбылося адкрыццё выставы “Колеры Беларусі”.  Гаворыць яе аўтар Міхал Анемпадыстаў:

– Выстава папярэднічае выхаду кнігі “Колеры Беларусі”. Гэта альбом, дзе будзе гістарычная частка, датычная ўлюбёных колераў беларусаў ці іх продкаў, а другая частка – пра ўплывы, семантыку, чаму так, а не інакш, а таксама ілюстрацыі, якія перадаюць той ці іншы колер. Іх не так шмат, бо гаворка ідзе пра базавыя колеры. У кожнай мове ёсць базавыя каляровыя тэрміны, альбо базавыя каларонімы. Ва ўсіх еўрапейскіх мовах іх адзінаццаць.

Міхал Анемпадыстаў вядомы не толькі як культуролаг, мастак, дызайнер, адзін з выкладчыкаў “Лятучага ўніверсітэта”. Ён стаў аўтарам ідэі культавага музычнага праекта “Народны альбом” і напісаў да яго тэксты песень.

[Not a valid template]Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота НД