Адкрылі памятны камень Яну Скрыгану на Случчыне
У Слуцкім раёне каля вёскі Гарадзішча і былога фальварка Хваявіца адкрылі памятны камень беларускаму пісьменніку Яну Скрыгану (1905-1992).
Ян Скрыган з цеплынёю ўзгадваў Хваявіцу, якая была яму таксама блізкая, як і Труханавічы, дзе ён нарадзіўся. На мерапрыемства прыехала вялікая сям’ я Скрыганоў, Булгакаў, Шыманскіх, Сасноўскіх, Мірончыкаў – усе са Скрыгановага роду, якія жывуць у Беларусі і ў іншых краінах.
Ганаровай госцяй мерапрыемства была Галіна Скрыган, дачка пісьменніка. Таксама мерапрыемства наведалі літаратары Хрысціна Лялько, Лаўрэн Юрага, кіраўнік гістарычна-краязнаўчага музея „Бацькаўшчына” Ірына Тагіль і іншыя. На мерапрыемстве госці пазнаёміліся з даследаваннем „Гісторыя роду Скрыганоў”, якое было падрыхтавана Генеалагічным агенцтвам Wenda. Гэта кніга была падаравана Галіне Скрыган, музею „Бацькаўшчына” і сваякам сям’і Скрыганоў.
Беларускае Радыё Рацыя