Адкрыццё Стральцоўскага фэсту — 15 лютага!



Не паспелі закупіцца на кніжным кірмашы і не пабачылі там сваіх улюбёных аўтараў і аўтарак? Няма бяды! Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае на Стральцоўскі фэст — 2019! Сёлета найпапулярнейшы паэтычны фестываль „Вершы на асфальце” будзе адбывацца на 5 лакацыях і аб’яднае паэтаў, музыкаў, мысляроў і перакладчыкаў з Беларусі, Іспаніі, Польшчы, Літвы, Украіны і Швецыі.

Урачыстае адкрыццё фестывалю ў гэтым годзе пройдзе 15 лютага ў самым цэнтры Менска, насупраць Чырвонага касцёлу, у канферэнц-залі рэстарана „Сёмае неба” гатэля „Менск”. Пад час адкрыцця дазнаемся, хто ж стане лаўрэатам прэміі Міхася Стральцова і прэмій часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф”, паслухаем замежных гасцей і ўладальнікаў літаратурных прэмій 2018 года — найлепшых беларускіх літаратараў.

На другі дзень, ужо традыцыйна, сустрэнемся ў намоленым для беларускіх імпрзаў клубе „Грай”: у суботу 16 лютага правядзем прэзентацыі паэтаў „Мінскай школы”, прэзентуем паэтычныя кнігі 2018 года, зладзім перакладчыцкі слэм і „Ноч паэзіі”.

Усе дні фестывалю будзе працаваць кропка продажу беларускіх кніжак, якія тут жа можна будзе й падпісаць у аўтараў і перакладчыкаў!

Чакаем усіх аматараў добрай літаратуры на фестывалі „Вершы на асфальце”!

Праграма 8-га міжнароднага паэтычнага фестывалю  імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”

 

15 лютага (пт)

 І ДЗЕНЬ: УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВАЛЮ: 18.00-22.00

Лакацыя: канферэнц-зала рэстарацыі “7 Неба” гатэля “Менск” (праспект Незалежнасці, 11 корп. 2, 6 паверх)

  • Урачыстае адкрыццё фестывалю. Выступы арганізатараў.
  • Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова
  • Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”
  • Выступы лаўрэатаў літаратурных прэмій за 2018 год і чытанні пачэсных гасцей фестывалю:

Алесь Разанаў (Прэмія Наталлі Арсенневай)

Вера Бурлак (Прэмія Карласа Шэрмана)

Альгерд Бахарэвіч (Прэмія “Кніга году”)

Уладзімір Някляеў (Прэмія Францішка Аляхновіча)

 

Паўло Карабчук (Украіна)

Міраслаў Лаюк (Украіна)

Іда Ліндэ (Швецыя)

Міра Лукша (Падляшша)

Алена Сцепаненка (Украіна)

Бенедыктас Янушавічус (Літва)

Музычнае суправаджэнне: „Дрындрожык-трыа”.

____________

17.30: „Дзеці чытаюць сваё” (сумесна з Літаратурным музеем Петруся Броўкі і праектам „Чытаем сваё. Класіка”). Мадэратарка — Ганна Севярынец.

Лакацыя: Літаратурны музей Петруся Броўкі. Вул. Карла Маркса, 30.

Пачатак а 17.30

_____________

19.00: Круглы стол „Стральцоў і беларускае мысленне” (арганізатар — Беларускі Калегіюм). Мадэратар – Ігар Бабкоў.

Лакацыя: Кнігарня ЛогвінаЎ (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.

 

16 лютага (сб)

ІІ ДЗЕНЬ

клуб “Грай”

15:00 – 16:20 “Мінская школа” (мадэратар Дзмітрый Строцаў)

Святлана Бень, Сабіна Брыло, Міхаіл Ганчароў, Алег Гаргун, Адам Глобус, Вольга Злотнікава, Ліна Казакова, Надзея Кахновіч, Наста Кудасава, Вольга Маркітантава, Таццяна Светашова, Таццяна Скарынкіна, Андрэй Хадановіч.

16:20 – 17:50 Прэзентацыя новых кніг (мадэратар Ціхан Чарнякевіч) Алесь Аркуш, Уладзімір Арлоў, Алесь Замкоўскі, Стась Карпаў, Ірына Ляшкевіч, Марыя Мартысевіч, Галіна Сіўчанка, Уладзімір Сцяпан.

 17:50 – 18:10 Музычны выступ Алесь Камоцкі

 18:10 – 19:30 Перакладчыцкі слэм (мадэратар Уладзь Лянкевіч) Лявон Баршчэўскі, Антон Францішак Брыль, Ігар Кулікоў, Дзмітрый Плакс, Марыя Мартысевіч, Наталля Паваляева, Марыя Пушкіна, Таццяна Урублеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута.

 19:30 – 19:50 музычны выступ Юрась Ускоў

20:00 – 22:00 Ноч Паэзіі (мадэратар Андрэй Хадановіч)

Міраслаў Лаюк (Украіна), Іда Ліндэ (Швецыя), Дзмітрый Плакс (Швецыя – Беларусь), Бенедзіктас Янушавічус (Літва), Сяргей Балахонаў, Антон Францішак Брыль, Даша Бялькевіч, Уладзімір Глазаў, Вольга Гронская, Ярына Дашына, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Уладзь Лянкевіч, Сяргей Прылуцкі, Таццяна Скарынкіна, Насця Шакунова.  

 22:00 – 23:30

Моладзевая сцэна (мадэратар – Дар’я Бялькевіч)

Данііл Арыянаў, Цімур Буйко, Фёдар Бянько, Кася Глухоўская, Артур Камароўскі, Людміла Клачко, Антон Саладоўнікаў, Дар’я Смірнова, Стася Сум,  Іяана Уладыка, Ч.ы.Ж., Ганна Шакель.

___________________________

15:00. Сустрэча з пісьменніцай Ідай Ліндэ (Швецыя). Гутарка пра літаратуру і аўтограф-сесія. З удзелам перакладчыцы Наталлі Паваляевай. Мадэратарка — Надзея Кандрусевіч.

Лакацыя: кнігарня „Логвінаў” (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 15-й.

 

17 лютага (ндз.)

ЭПІЛОГ

Фэст аднаго верша “Каханне. Зіма”. Фінальная вечарына і вызначэнне пераможцаў.

Лакацыя: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а).

Пачатак: 15:00.

Мадэратар – Георгій Барташ

ПАДЗЕЯ Ў FACEBOOK (https://www.facebook.com/events/592289374532711/ )

Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю — вольны!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” https://lit-bel.org/