Адкрыццё выставы да 99-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну
Таварыства беларускай мовы запрашае ў чацвер, 28 лістапада, на адкрыццё выставы, прысвечанай 99-м угодкам Слуцкага збройнага чыну. На выставе будуць прадстаўлены работы многіх беларускіх мастакоў (напрыклад, сярод іх работы Алеся Цыркунова і многіх іншых). Адкрые выставу з уступным словам пра Слуцкі збройны чын кандыдат гістарычных навук, вядомы беларускі археолаг і Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Чакаем усіх неабыякавых да беларускай гісторыі, мастацтва і справядлівасці 28 лістапада ў 17:00 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.