Адкрыццё выставы „Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі”



23 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца часовая экспазіцыя “ВОЛЬНЫЯ З ВОЛЬНЫМІ, РОЎНЫЯ З РОЎНЫМІ”

Выстава прысвечана 450-годдзю падпісання Люблінскай уніі – міжнароднага прававога акта, які паклаў пачатак дзяржаўнаму саюзу паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім – вядомаму як Рэч Паспалітая. Акт Люблінскай уніі заключаны ў 1569 годзе.

Часовая экспазіцыя прадстаўляе дакладную гістарычную рэканструкцыю акта Люблінскай уніі са збору Музея гісторыі Польшчы.

Выстава працуе па 13 лістапада. Адрас: г.Менск, вул.К.Маркса, 12 Штодня 11.00 – 19.00

budzma.by